Арганізатары акцыі салідарнасьці — Ірына Красоўская, Ірына Халіп і Мікіта Сасім — разьлічваюць, што людзі, якія даведаліся пра акцыю з Інтэрнэту, паведамяць пра яе сваім знаёмым. Такім чынам неабыякавыя грамадзяне выкажуць сваю салідарнасьць са сваякамі зьніклых Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага, Юрыя Захаранкі і зьняволеных Міхаіла Марыніча, Валерыя Леванеўскага, Паўла Севярынца, Міколы Статкевіча, Андрэя Клімава.
Акцыя праводзіцца другі раз: першая адбылася месяц таму. Адзін з арганізатараў Мікіта Сасім спадзяецца, што гэтым разам салідарнасьць выкажа большая колькасьць людзей.
(Сасім: ) “Мы разьлічваем, што гэтым разам у акцыі возьмуць удзел больш людзей, чым у мінулым месяцы, таму што распаўсюджана вялікая колькасьць матэрыялаў з заклікам узяць удзел у акцыі. У акцыі таксама возьмуць удзел грамадзкія дзеячы і нашы партнэры за мяжой — ва Ўкраіне, Польшчы, ЗША, Чэхіі ды іншых эўрапейскіх краінах. Шмат беларускіх студэнтаў, якія вучацца ў замежжы, будуць удзельнічаць у акцыі”.
Жонка Віктара Ганчара Зінаіда не падзяляе аптымізму арганізатараў. Яна ўпэўнена, што пра акцыю многія ня ведаюць.
(Ганчар: ) “Магчыма, гэта і добрая ідэя. Але, ведаючы сытуацыю са сродкамі масавай інфармацыі, я ўпэўнена, што пра гэтую акцыю мала хто ведае. Ведае толькі палітычна актыўная частка грамадзтва. На жаль, гэта невялікая колькасьць людзей. Трэба падыходзіць больш сур’ёзна да падрыхтоўкі і да асьвятленьня такога мерапрыемства”.
Сябры моладзевага руху “Зубр” на працягу апошніх тыдняў распаўсюджвалі ўлёткі з заклікам удзельнічаць у акцыі. Прэсавы сакратар руху “Зубр” Аляксандар Атрошчанка паведаміў Радыё Свабода, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі больш за дваццаць распаўсюднікаў. Улёткі пакінулі ў пастарунках, а на затрыманых склалі пратаколы за антысанітарыю.
За ўдзел у акцыі выказаліся вядомыя грамадзкія дзеячы, мастакі, пісьменьнікі, кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч.
Ва Ўкраіне сябры грамадзкага аб’яднаньня “Майдан” а 8-й вечара зьбяруцца ля будынку беларускай амбасады і запаляць там сьвечкі. Потым яны пойдуць на Крашчацік і там будуць распавядаць мінакам пра палітычную сытуацыю ў Беларусі. Частка беларускіх студэнтаў у замежжы таксама зьбіраецца далучыцца да акцыі салідарнасьці. Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю таксама заплянаваныя ў Літве і Польшчы.