Прапанова дэпутата Ўладзімера Дзяленьдзіка ўніфікаваць беларускае заканадаўства з расейскім, дзе ужываецца адзіная стаўка падаходнага падатку -- 13 працэнтаў -- была адхінутая. Старшыня парлямэнцкай камісіі у справах бюджэту, фінансаў і падатковай палітыкі Сяргей Кісялёў паведаміў, што такая прапанова не была падтрыманая кіраўніком дзяржавы. Спадар Кісялёў дадаў, што нельга зьмяншаць падаткі на фонд аплаты працы, бо трэба своечасова плаціць пэнсіі. Да таго ж, паводле старшыні камісіі, краіну хутка чакае пэнсійная рэформа.
Уладзімер Глод, Менск Падаходны падатак у Беларусі ў 2006 годзе застанецца на сёлетнім роўні – ад 9 да 30 адсоткаў. За такі парадак cёньня прагаласавалі сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якія прынялі ў другім чытаньні зьмены і дапаўненьні да закону “Аб падаходным падатку з фізычных асобаў”.
Самае папулярнае
1