Памяшканьне, у якім знаходзіцца Беларускі нацыянальны цэнтар, арандуецца Ўкраінскай народнай партыяй у ЗАТ “Кіеўрэканструцыя”. Перад апошнімі прэзыдэнцкімі выбарамі тут знаходзіўся “Расейскі клюб”, у якім працавалі ўплывовыя расейскія палітыкі, журналісты, палітолягі. “Расейскі клюб” апазыцыйныя тады сілы абвінавачвалі ва ўмяшальніцтве ў перадвыбарчыя працэсы.
У пятніцу а 20-й гадзіне ў гэтае памяшканьне ўвайшлі людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі “Кіеўрэканструкцыі”, якая нібыта раптоўна вырашала разарваць з Украінскай народнай партыяй кантракт пра арэнду. Валанцёры і супрацоўнікі беларускага Цэнтру былі гвалтоўна выстаўленыя з будынку.
На працягу суботы-нядзелі пытаньне вырашалася на ўзроўні Міністэрства ўнутранніх справаў. Паводле ўкраінскіх законаў, пры жаданьні разарваць дамову, арэндадаўца павінен быў паведаміць арандатарам за тры месяцы, чаго не было зроблена.
У нядзелю супрацоўнікі міліцыі дапамаглі супрацоўнікам і валанцёрам беларускага Цэнтру вярнуцца ў памяшканьне. Захопнікі былі арыштаваныя. Яны аказаліся жыхарамі Данецкае вобласьці.
Сытуацыю камэнтуе адзін са стваральнікаў цэнтру, эпіскап Беларускае Аўтакефальнае царквы Пётр.
(Эпіскап Пётр: ) "Я лічу, што гэта справа тых сілаў ва Ўкраіне і Расеі, якія не хацелі бы, каб у Беларусі былі нейкія зрухі у дэмакратычны бок. Я лічу, што гэта ня проста нейкія маёмасныя прэтэнзіі да Ўкраінскае народнае партыі, але гэта спланаваная антыбеларускімі сіламі акцыя".
Пазыцыю Ўкраінскае народнае партыі тлумачыць народны дэпутат Васіль Чэрвоній:
(Чэрвоній: ) "На маю думку, па меры набліжэньня выбараў ва Ўкраіне, а потым – у Беларусі, актывізаваліся пэўныя палітычныя сілы, якія магчыма праз фінансавыя ўплывы імкнуцца выцесьніць Беларускі цэнтар з Кіева, пазбавіўшы беларускую апазыцыю магчымасьці праводзіць бадай культурніцкія і інфармацыйныя мерапрыемствы".
Сытуацыя вакол Беларускага нацыянальнага цэнтру дагэтуль застаецца нявызначанай. Радыё Свабода і далей будзе сочыць за разьвіцьцём падзеяў.