Прэсавая канфэрэнцыя амбасадара ЗША Джорджа Крола была скліканая пасьля шэрагу скандальных паведамленьняў дзяржаўных тэлеканалаў Беларусі на адрас ураду Злучаных Штатаў і супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады ў Менску.
Гаворыць амабасадар Джордж Крол:
(Крол: ) “Амаль штодзённа дзяржаўныя мэдыі Беларусі заяўляюць, што Злучаныя Штаты нібыта жадаюць дэстабілізаваць сытуацыю ў Беларусі, распаліць тут рэвалюцыю і падпарадкаваць амэрыканскай “імпэрскай волі”. Іншыя прадстаўнікі беларускага ўраду робяць абсурдныя заявы пра тое, што ЗША нібыта распрацавалі плян дэстабілізацыі Беларусі, цытую: “ажно да інтэрвэнцыі”…
У той жа час дзяржаўныя мэдыі малююць амэрыканскіх дыпляматаў як злавесных шпіёнаў. Такія фармулёўкі з дэзынфармацыяй, скажэньнямі і нават хлусьнёй закліканыя не інфармаваць беларускае грамадзтва, а хутчэй фармаваць адмоўнае стаўленьне да ЗША, да каштоўнасьцяў дэмакратыі і свабоднага выбару, якія доўгі час падтрымліваюць ЗША і іншыя дэмакратыі рэгіёну”.
Амбсадар Крол параўнаў атмасфэру, якую ствараюць беларускія СМІ, з тым, што было падчас халоднай вайны ў краінах Варшаўскай дамовы і СССР.
Ён паведаміў, што сваю занепакоенасьць з гэтай прычыны амбасада ЗША выказала беларускім уладам — у прыватнасьці, Міністэрству замежных справаў, зазначыўшы, што яна разглядае гэта як кампанію супраць Злучаных Штатаў у дзяржаўных мэдыях Беларусі.
(Крол: ) “Я катэгарычна заяўляю, што Злучаныя Штаты паважаюць сувэрэннае права беларускага народу вызначаць свой уласны палітычны лёс і выбіраць кірункі разьвіцьця без запалохваньня і прымусу, як унутранага, гэтак і зьнешняга”.
Спадар Крол заявіў таксама, што ягоная краіна адкрыта выступае за дэмакратычныя працэдуры, свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі, вольныя СМІ, свабоду ад прымусу, запалохваньня і пагрозаў на адрас грамадзянаў ці арганізацыяў, якія імкнуцца мірна ўдзельнічаць у палітычным жыцьці нацыі.
На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі амабасадар Крол таксама адказаў на пытаньні адносна дзеяньня “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі”, нявыдачы амэрыканскай візы Мікалаю Чаргінцу, выказаў агульную ацэнку сытуацыі ў Беларусі перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2006 году.