Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Аўтуховічу, як галадае 32 дні, прызначылі псыхіятрычную экспэртызу


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сьледзтва прызначыла ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу, які сядзіць пад арыштам у гарадзенскай турме, псыхіятрычную экспэртызу. Падставы: ён праводзіць доўгатэрміновую галадоўку, рабіў намёкі на магчымасьць суіцыду і рабіў закіды на адрас тых, каго лічыць віннымі ў тым, што апынуўся за кратамі на час сьледзтва.

Магчыма, гэтае рашэньне прынятае з увагі на тое, што Мікалай Аўтуховіч напісаў у заяве да начальніка турмы, што за праўду гатовы нават памерці за кратамі, і што калі так здарыцца, ён загадзя абвінавачвае ў гэтым, перадусім, старшыню аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку “і тых людзей, якія ставілі свае подпісы, санкцыянуючы крымінальную справу”.

У бліжэйшыя дні вязьня павінны абсьледаваць экспэрты, якія маюць вызначыць: ці быў ён пры сьвядомасьці падчас зьдзяйсьненьня злачынства (няўплаты падаткаў у буйным памеры) і падчас знаходжаньня пад вартай у турме. Такая экспэртыза магла быць прызначана адразу, бо Аўтуховіч напісаў сваю заяву начальніку турмы ў самым пачатку арышту. Сёньня ж ён у вельмі паслабленым стане, і яму будзе цяжка адказваць на пытаньні экспэртаў-псыхіятраў.

Расьсьледаваньне па справе Аўтуховіча павінна быць закончанае 30 лістапада. Крымінальная справа супраць прадпрымальніка датычыць другой часткі артыкула 243, якім прадугледжана пакараньне — ад трох да сямі гадоў зьняволеньня. Суд можа пры гэтым таксама канфіскаваць маёмасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG