Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Вячорка і А.Лябедзька наведваюць Славаччыну


RFE/RL Старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і ягоная намесьніца Людміла Гразнова наведваюць Славаччыну, дзе маюць сустрэцца зь дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў гэтай краіны Ёзафам Бэрніем, зь віцэ-прэм’ерам у эўрапейскіх пытаньнях Палам Чакі, а таксама зь іншымі афіцыйнымі асобамі.

Паводле Анатоля Лябедзькі, падчас сустрэч будуць абмяркоўвацца магчымасьці Славаччыны як краіны-чальца Эўразьвязу прыцягнуць большую ўвагу Эўропы да беларускай сытуацыі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.

Акрамя таго, мае быць падпісанае пагадненьне Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ з адной з правацэнтрысцкіх партыяў Славаччыны – Вугорскай кааліцыйнай партыяй.

Цяперашні візыт адбываецца напярэдадні 15-й гадавіны Акасамітнай рэвалюцыі ў Чэхаславаччыне, якая адбылася 17 лістапада 1989 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG