Пахаваньне радыяактыўных адкідаў паспрыяе вываду з эксплюатацыі Ігналінскай АЭС і адначасова эфэктыўна паўплывае на бясьпеку як у Літве, так і ў Беларусі. Гэтак заявіў сёньня дырэктар літоўскага агенцтва ў справе абыходжаньня з радыяактыўнымі адкідамі Дайнюс Яненас. Цяпер шукаецца найлепшае месца для будаўніцтва могільніка. Разглядаюцца тры варыянты — мясьціны Галілаўкэ і Апвардай, якія знаходзяцца прыкладна за 1 кілямэтар ад беларускай мяжы, і Стабоцішке, што за 4—5 кілямэтраў ад мяжы.
Паводле намесьніка дырэктара геалягічнай службы Літвы Ёнаса Саткунаса, найлепшае месца з гледзішча геолягаў — гэта Галілаўкэ. Аднак канчатковае рашэньне яшчэ не прынятае. У сярэдзіне сьнежня ў Літву прыбудуць экспэрты МАГАТЭ, каб выказаць свой пункт гледжаньня, і на гэтым абмеркаваньні будуць прысутнічаць экспэрты зь Беларусі і Латвіі. Паводле кіраўніка літоўскай дэлегацыі сакратара міністэрства гаспадаркі Літвы Артураса Дайнюса, ніякага канфлікту паміж беларускімі і літоўскімі спэцыялістамі ў гэтым пытаньні няма, нягледзячы на тое, што гэтак падае сытуацыю шэраг беларускіх дзяржаўных мэдыяў.
(Дайнюс: ) “Мы ня ведаем ніякай канфліктнай сытуацыі. Выступ беларускага боку на генэральнай канфэрэнцыі МАГАТЭ выглядаў даволі нармальна. Гаварылася, што беларускі бок заклапочаны плянамі Літвы. Я разумею гэта як заклік да больш шчыльнага супрацоўніцтва. У любым выпадку, станцыю трэба дэмантаваць пры нашым пакаленьні. Калі гэтага не зрабіць, станцыя ў будучыні стане значна больш небясьпечнай. Ці не рабіць нічога і мець прамежкавыя сховішчы, гэта значыць, што ў прынцыпе памер радыяактыўных адкідаў павялічыцца ў некалькі разоў. Мы бачым аптымальным варыянтам адразу будаўніцтва могільніка без прамежкавых этапаў, якія ў прынцыпе нічога не даюць”.
Паводле кіраўніка літоўскай дэлегацыі Артураса Дайнюса, канчатковае рашэньне яшчэ не прынятае. Яго прымуць толькі тады, калі будзе прызнана, што такі праект адпавядае ўсім міжнародным стандартам і не ўяўляе небясьпекі для Літвы і ўсяго рэгіёну. Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода пра пляны Беларусі наконт будаўніцтва двух буйных сьвінакомплексаў ля мяжы зь Літвой, якія многія разглядаюць як сваеасаблівы адказ літоўскаму боку, спадар Дайнюс адзначыў:
(Дайнюс: ) “Як вынікае з учорашніх паведамленьняў літоўскіх СМІ, некаторыя прадпрымальнікі, якія зьбіраліся будаваць вялікія сьвінакомплексы ў Літве, цяпер вырашылі перанесьці іх на поўнач і на ўсход. Асноўны аргумэнт, чаму не прайшла прапанова пашыраць сьвінакомплексы ў Літве — тое, што яны вельмі моцна сьмярдзяць і псуюць жыцьцё для ўсіх вакол. Такім чынам, калі вы вырашылі ў сябе будаваць — то будуйце”.
Што да магчымасьці захаваньня радыяактыўных адкідаў у іншых краінах, то паводле літоўскіх спэцыялістаў, найбольшую небясьпеку ўяўляе менавіта транспартаваньне адкідаў. Да таго ж, паводле сакратара міністэрства гаспадаркі Літвы Артураса Дайнюса, пакуль ніводная краіна сьвету не прымае ядзерных адкідаў на пахаваньне ў могільнікі, размова можа ісьці толькі аб захаваньні адкідаў, а літоўскі бок мае намер менавіта пахаваць радыяактыўныя адкіды, што зьяўляецца найбольш бясьпечным.