Будынак (былы калгасны кароўнік) належыць царкве ад 2001 году. Сёлета ў жніўні Менскі гавыканкам пазбавіў царкву зямельнага надзелу, а потым пачаў працэдуру пераводу будынку з прыватнай уласнасьці ў дзяржаўную. Прэтэнзіі Менгарвыканкаму грунтаваліся на тым, што будынак выкарыстоўваецца не паводле прызначэньня. (Падрабязнасьці)
Любоў Лунёва, Менск Прадстаўнікі пратэстанцкай царквы “Новае Жыцьцё” атрымалі ў Бюро тэхнічнай інвэнтарызацыі тэхнічны пашпарт, які сьведчыць, што памяшканьне ў Менску, у якім царква ладзіць набажэнствы і ў якім месьціцца нядзельная школа для дзяцей вернікаў, зьяўляецца культавым будынкам. Пра гэта паведаміў Радыё Свабода адміністратар царквы “Новае Жыцьцё” Васіль Юрэвіч.
Самае папулярнае
1