Сябры арганізацыі “Трэці шлях” Андрэй Абозаў, Алег Мініч і Павал Марозаў, у якіх супрацоўнікі КДБ забралі кампутары і ўсе носьбіты інфармацыі, знаходзяцца за межамі Беларусі. Яны маюць статус сьведкаў у крымінальнай справе, распачатай 16 жніўня за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Нагодай для справы сталі мультфільмы палітычнага зьместу, разьмешчаныя на сайце арганізацыі (mult.3dway.org).
Сябры Міжнароднай арганізацыі мультыплікатараў і карыкатурыстаў заступіліся за сваіх калегаў. Яны накіравалі лісты на адрас адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі і ў пракуратуру аб тым, што калі Андрэя Абозава, Паўла Марозава, Алега Мініча будуць перасьледаваць за тое, што на іх сайце ёсьць мультклюб, то ў сеціве зьявяцца новыя мультфільмы, галоўнымі героямі якіх будуць першыя асобы кіраўніцтва Беларусі. Гаворыць Павал Марозаў:
(Марозаў: ) “У Інтэрнэце заўсёды ёсьць анімацыйныя прадукты, відэапрадукты, якія крытычна і з гумарам ставяцца да кіраўнікоў дзяржаваў, прэзыдэнта, наагул да жыцьця і сытуацыі ў краінах. Карыстальнікаў Інтэрнэту вельмі шмат. Яны заўсёды знойдуць гэты прадукт, колькі б яго ні хавалі. Анімацыя карыстаецца попытам. Нас спрабуюць абвінаваціць у тым, што мы абражаем прэзыдэнта, што людзі сьмяюцца зь яго. Але ж, калі ў людзей выклікаюць сьмех цытаты, то каму тут на каго скардзіцца?..”
Паводле правілаў для кампутарных клюбаў, усе карыстальнікі, якія прыйшлі папрацаваць у Інтэрнэце, абавязаныя пакінуць у журнале свае пашпартныя зьвесткі і адрас. Апроч таго, у клюбе мусіць быць усталявана праграмнае забесьпячэньне, якое запісвае ўсё, што карыстальнік робіць у Інтэрнэце. Андрэй Абозаў лічыць, што дзяржава прыкладае намаганьні, каб цалкам кантраляваць Інтэрнэт.
(Абозаў: ) “Дзяржава намагаецца кантраляваць Інтэрнэт, уплываць на яго, абмежаваць доступ да Інтэрнэту. Дастаткова згадаць блякаваньне сайтаў апазыцыйных арганізацыяў у часе выбарчай кампаніі. Гэта непрымальна для дэмакратычнай краіны. У нас манаполія на Інтэрнэт — калі ўсе правайдэры вымушаныя атрымліваць доступ у Інтэрнэт толькі праз канал “Белтэлекам”, то гэта таксама рычаг уціску”.
У інтэрнэт-кавярнях карыстальнікі далёка не заўсёды могуць наведаць сайты апазыцыйных арганізацыяў, а таксама моладзевых студэнцкіх структураў, альтэрнатыўных БРСМ. Ва ўнівэрсытэтах у кампутарных аўдыторыях студэнцкая моладзь пазбаўлена такой магчымасьці цалкам.
Нягледзячы на гэта, інтэрнэт-сайты недзяржаўных арганізацыяў неаднойчы блякаваліся. Часьцей за ўсё гэта адбывалася з сайтам Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Лідэр партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што ў часе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі выпадкаў блякаваньня сайтаў стане значна больш.
(Лябедзька: ) “Надзвычай высокая лічба, калі 20% людзей шукаюць інфармацыю ў Інтэрнэце. Я думаю,што ў гэтым ёсьць небясьпека для ўлады. Тое, што пэрыядычна адбываецца з сайтам ucpb.org, сьведчыць аб тым, што там ёсьць інфармацыя, якой не сустрэнеш на лукашэнкаўскім тэлебачаньні, не пачуеш на лукашэнкаўскім радыё і ня знойдзеш у друкаваных сродках масавай інфармацыі. Даецца інфармацыя, якой не адважацца друкаваць сёньня і недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Беларускія ўлады змагаюцца, як могуць. Пэрыядычна сайт зьнікае. Некалькі разоў выклікалі ў пракуратуру. Нам намякалі, што можа быць распачата крымінальная справа”.
У 2001 годзе ў Крымінальным кодэксе зьявіўся адмысловы разьдзел: “Злачынства супраць інфармацыйнай бясьпекі”. Крымінальная адказнасьць прадугледжана за несанкцыянаваны доступ у Інтэрнэт, зьнішчэньне інфармацыі і псаваньне сайту. Але за гэта яшчэ ніводнага чалавека не прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці.