Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Скрабец зноў пачаў галадаваць за кратамі


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта нашаму радыё 14 лістапада паведаміла жонка вядомага апазыцыйнага палітыка, кіраўніка дэпутацкай групы “Рэспубліка” у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Аляксандра Скрабец.

Пра галадоўку яна даведалася з ліста, напісанага экс-дэпутатам са зьняволеньня. Сяргей Скрабец паведамляе, што ён апошнім часам дрэнна пачуваецца з прычыны рэгулярных прыступаў падагры. На абвастрэньне хваробы ўплывае і дрэннае харчаваньне.

Крымінальную справу Сяргея Скрабца перадалі ў Вярхоўны суд Беларусі ўжо месяц таму. Але на сёньня дата пачатку судовага працэсу дакладна ня вызначаная.

Сяргея Скрабца афіцыйна абвінавачваюць у трох выпадках парушэньня заканадаўства — выманьваньні крэдытаў у дзяржавы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і падрыхтоўцы да дачы хабару ў асабліва буйных памерах. Ён быў арыштаваны ў сярэдзіне траўня. Спачатку яго ўтрымлівалі ў Берасьцейскім сьледчым ізалятары, дзе ён на знак пратэсту (былы дэпутат лічыць сваю справу палітычнай) галадаваў амаль сорак дзён. Пасьля ён быў пераведзены ў сьледчы ізалятар у Менску.

Сяргей Скрабец летам 2004 году ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай пра палітычны прытулак, аднак атрымаў адмову.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG