Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 лістапада 1915 году ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа


RFE/RL 13 лістапада ў Беларусі й сьвеце.

13 лістапада 1915 году ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа. Заснавала яе Таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Маршалкам Таварыства быў Вацлаў Іваноўскі, а ягонымі намесьнікамі – Антон Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі. Неўзабаве такіх школак будуць адкрытыя дзясяткі, а праз чатыры гады пачне працу славутая Віленская беларуская гімназія.

13 лістапада 1836 году нарадзіўся Яраслаў Дамброўскі – адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году, які па дарозе на катаргу ў Сібір здолеў уцячы, апынуўся ў Парыжы, стаў генэралам Парыскай камуны, гэта значыць, кіраваў усімі войскамі камуны і загінуў у баі з вэрсальцамі. Жыцьцё Дамброўскага – гэта ўвасабленьне закліку “За нашу і вашу волю”.

Сярод іншых знакамітых асобаў, што прыйшлі на сьвет 13 лістапада ў розныя гады, згадаем ангельскага фізыка Джэймза Максвэла, які прыдумаў электрадынаміку, ангельскага пісьменьніка Робэрта Стывэнсана, які напісаў раман пра вядомы ўсім са школьных гадоў “Востраў скарбаў”, і расейскага рэвалюцыянэра Міхаіла Петрашэўскага.
XS
SM
MD
LG