Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс скрытыкавала Сырыю й С.Арабію


ДЖЭДА (JEDDAH). Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла, што Сырыя не выказала гатовасьці да супрацоўніцтва з расьсьледаваньнем ААН у справе забойства прэм''ера Лібана Рафіка Харыры.

(Райс:) "Сырыйцы не паказалі гатовасьці да супрацоўніцтва. Здаецца, ёсьць жаданьне весьці перамовы з кіраўніком сьледзтва Дэтлефам Мэхлісам заміж таго, каб адказаць на ягоныя пытаньні. Але так ці інакш, я спадзяюся, што Сырыя будзе супрацоўнічаць. Гэта – патрабаваньне міжнароднай супольнасьці”.

Райс зрабіла сваю заяву ў Джэдзе ў Саудаўскай Арабіі на аб’яднанай прэс-канфэрэнцыі зь міністрам замежных справаў гэтай краіны прынцам Саудам Аль-Файзалам (Saud al-Faisal). Райс заявіла, што Саудаўская Арабія мае болей змагацца з тэрарызмам і спыніць заахвочваньне тэрарыстаў. Аднак прынц Сауд заявіў, што Эр-Рыяд робіць усё, што ў ягонай моцы. Пазьней Райс паляцела ў Ерусалім, каб узяць удзел у палестынска-ізраільскіх перамовах.
XS
SM
MD
LG