Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захоплены арганізатар тэрактаў у Дэлі


НЬЮ-ДЭЛІ. Улады Індыі абвясьцілі аб затрыманьні арганізатара тэрактаў у Дэлі 29 кастрычніка. Паводле начальніка гарадзкое паліцыі, арганізатарам апынуўся Тарык Ахмад Дар, адзін з кіраўнікоў ісламісцкай групоўкі Лашкар-і-Тайба, якая базуецца ў Пакістане і змагаецца за аддзяленьне Кашміру. Тарыка Ахмад Дара затрымалі ў сталіцы індыйскай часткі Кашміру – Шрынагары -- і прывезьлі ў Дэлі для допытаў. Ахвярамі трох выбухаў у Дэлі сталі 60 чалавек, больш за 200 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG