БЭЙРУТ. Сьледчая каманда ААН пад кіраўніцтвам Дэтлефа Мэхліса ў справе забойства прэм’ера Лібану Рафіка Харыры дапыталі прэзыдэнта Лібану Эміля Лахуда. Інтэрв’ю доўжылася 6 гадзінаў. Прадстаўнік Лахуда падкрэсьліў, што прэзыдэнт быў дапытаны як сьведка, а не як падазраваны. У мінулым месяцы сьледчая каманда заявіла, што Лахуд не падазраецца ў арганізацыі выбуху, які забіў Харыры і 20 чалавек побач зь ім. Але ёсьць зьвесткі, што падазраваны ў тэракце незадоўга да тэракту зрабіў званок на прэзыдэнцкі тэлефон. Таксама сёньня міністар замежных справаў Сырыі Фарук Аш-Шараа заявіў, што Мэхліс можа прыехаць у Сырыю і там дапытваць чыноўнікаў, падазраваных у дачыннасьці да забойства. Але прытым аш-Шараа падкрэсьліў, што яны ня мусяць ехаць ў Ліван.