Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз просіць Босьнію зьмяніць канстытуцыю


БРУСЭЛЬ. Эўразьвяз заклікаў басьнійскія ўлады спрасьціць канстытуцыю да пачатку перамоваў аб далучэньні да Эўразьвязу. Пасьля сустрэчы з прадстаўнікамі Босьніі ў Брусэлі сябра кіраўніцтва Эўразьвязу Олі Рэн заявіў, што складаная працэдура кіраваньня краінай можа ўскладніць перамовы з ЭЗ. Босьнія й Герцагавіна кіруецца калектыўным прэзыдыюмам з трох прэзыдэнтаў ад трох асноўных грамадаў – сэрбскай, харвацкай і мусульманскай. У сьнежні маюць пачацца перамовы Босьнія—Эўразьвяз наконт падрыхтоўкі “стабілізацыйнага пагадненьня”, якое стане першым крокам да пачатку перамоўнага працэсу аб далучэньня да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG