Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анан адведаў Багдад


БАГДАД. У сталіцу Іраку ў суботу нечакана прыехаў генэральны сакратар ААН Кофі Анан. Пасьля перамоваў з прэм’ерам Іраку Ібрагімам аль-Джавахіры Анан заявіў, што ААН будзе падтрымліваць Ірак дзеля ягонае стабілізацыі й ўсталяваньня дэмакратыі.

У прыватнасьці, Кофі Анан заявіў: (Анан:) “Сумесна з Іракам мы імкнуліся забясьпечыць палітычную пераемнасьць у краіне і будзем дапамагаць у падрыхтоўцы выбараў. Рада Бясьпекі даручыла нам працаваць разам з ірацкім урадам і нацыяй, каб даць Іраку магчымасьць самому вызначаць сваю будучыню і разьвіваць стабільнае і мірнае грамадзтва”.

Сёньня ж на грамадзкім кірмашы ў Багдадзе выбухнуў замінаваны аўтамабіль, у выніку чаго прынамсі 4 чалавекі былі забітыя, каля 20 параненыя.
XS
SM
MD
LG