Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ху Дзіньтаа сустрэўся зь нямецкімі лідэрамі


БЭРЛІН. Прэзыдэнт Кітаю Ху Дзіньтаа (Hu Jintao) правёў перамовы з Ангелай Мэркель (Angela Merkel) і Гергардам Шрэдэрам (Gerhard Schroeder), якія знаходзяцца ў працэсе перадачы пасады канцлера. Прадстаўнікі Нямеччыны паведамляюць, што спн. Мэркель падняла праблему правоў чалавека ў Кітаі. На сумеснай прэс-канфэрэнцыі са Шродэрам Ху Дзіньтаа заявіў, што Кітай хоча захаваць адносіны зь Нямеччынай ў тым самым аб’ёме, нягледзячы на зьмену ўлады. Дзіньтаа прыбыў у Нямеччыну з чатырохдзённым візытам. Нямецкі бок выказаў спрадзяваньне на далейшае разьвіцьцё эканаміных сувязяў з Кітаем.
XS
SM
MD
LG