Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Босьніі эксгумавалі 200 целаў


САРАЕВА. Прадстаўнік Босьніі, Мурат Гурціч (Murat Hurtic), паведаміў, што судовыя экспэрты скончылі эксгумацыю целаў 200 чалавек, хутчэй за ўсё, мусульманаў, забітых падчас масавых забойстваў у 1995 г. у Срэбрніцы. Сп. Гурціч, кіраўнік групы сьледчых, заявіў, што людзі былі расстраляныя ў невядомым месцы, употай перавезеныя й пахаваныя ля вёскі Снагава (Snagovo) на поўначы Босьніі сэрбскімі вайскоўцамі. Нагадаю, што летам 1995 г. сэрбскія войскі ўвайшлі ў басьнійскі анкляў Срэбрніца, які ААН абвясьціла зонай бясьпекі, і вынішчылі там 8 тыс. мусульманскіх мужчынаў і хлопчыкаў.
XS
SM
MD
LG