Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: катастрофа транспартнага самалёта


КАБУЛ. Транспартны самалёт “Іл-76” разьбіўся сёньня за 30 кілямэтраў на поўнач ад аўганскай сталіцы. Аўганскія ўлады пацьвердзілі сьмерць усіх васьмі чалавек на борце самалёта. Паводле прэсавага сакратара Міністэрства ўнутраных справаў Аўганістану, экіпаж складаўся зь пяцёх расейцаў, двух украінцаў і пакістанца.

Паведамляецца, што самалёт перавозіў з Баграму ў Кабул камунікацыйнае абсталяваньне для войскаў кааліцыі ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG