Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс пабывала зь візытам у Іраку


БАГДАД. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс пабывала сёньня ў Іраку зь незаплянаваным візытам. У Багдадзе Райс правяла перамовы з прэм’ер-міністрам Іраку Ібрагімам Джаафары. Раней, знаходзячыся ў Масуле, дзяржсакратар ЗША выступіла з заклікам да ўсіх іракцаў узяць удзел у парлямэнцкіх выбарах 15 сьнежня. Райс заявіла, што амэрыканскія войскі застануцца ў Іраку, каб дапамагчы іракцам на працягу пераходнага пэрыяду.

(Райс: ) “Мы маем намер выканаць нашыя задачы ў Іраку, бо ірацкі народ – цудоўны й мужны, з багатай культураю, вялікай духоўнай спадчынаю й вялікай гісторыяй – абавязкова павінен дабіцца посьпехаў”.

Тым часам тры ірацкія паліцыянты загінулі пры нападзе каля Баакубы, на паўночным усходзе ад Багдаду. У самой ірацкай сталіцы было абстралянае пасольства Аману – два чалавекі загінулі.
XS
SM
MD
LG