ПЭКІН. Чарговы раўнд перамоваў у пытаньні ядзернай праграмы Паўночнай Карэі завяршыўся сёньня безвынікова. Прадстаўнікі ЗША, Кітаю, Японіі, Расеі й абедзьвюх Карэяў спрабавалі дапрацаваць дакумэнт, які агаворвае ўмовы раззбраеньня КНДР. Паводле дакумэнту, Пхэньян павінен адмовіцца ад рэалізацыі сваёй ядзернай праграмы ў абмен на эканамічную дапамогу й гарантыі бясьпекі.
У верасьні, падчас мінулага раўнду перамоваў Паўночная Карэя дала згоду на падпісаньне дакумэнту, аднак пазьней выставіла дадатковае патрабаваньне – даць ёй рэактар на лёгкай вадзе. Злучаныя Штаты адказалі на гэтае патрабаваньне катэгарычнай адмоваю.