Апэляцыйную скаргу ад імя прадпрымальніка ў суд падаваў (па даверанасьці) юрыст Андрэй Кухцюк. Паводле яго, зараз застаецца яшчэ магчымасьць зьвярнуцца у Вышэйшы гаспадарчы суд.
Ваўкавыская падатковая інспэкцыя вырашыла, што Мікалай Аўтуховіч нібыта самавольна заняў зямлю побач са сваім офісам і жылым домам. З гэтай прычыны за мінулы год яму налічылі падатак за зямлю ў дзесяць разоў большы за звычайны — 14 мільёнаў рублёў, зь якіх 2 мільёны прадпрымальнік заплаціў. Цяпер зь яго спаганяюць астатнюю суму плюс паўтара мільёна рублёў пені.
Мікалай Аўтуховіч арыштаваны 14 кастрычніка, ён сядзіць у гарадзенскай турме па абвінавачаньні ў няўплаце падаткаў у асабліва буйным памеры — 679 мільёнаў рублёў. За гэтае яму пагражае зьняволеньне ад трох да сямі гадоў (артыкул 243, частка ІІ Крымінальнага кодэксу) з магчымай канфіскацыяй маёмасьці.