Паводле афіцыйнага тлумачэньня, указ сыстэматызуе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы ў сфэрах, якія маюць прынцыповае значэньне для эканомікі краіны і сацыяльнай абароны грамадзянаў. Дакумэнт пераразьмяркоўвае кіраўнічыя паўнамоцтвы на карысць Аляксандра Лукашэнкі. Вызначана, напрыклад, сфэра, дзе толькі ён асабіста можа прымаць рашэньні. Згодна падпісанага ўказу, Лукашэнка замацаваў за сабою паўнамоцтвы па рэглямэнтацыі ключавых пытаньняў у бюджэтнай, падатковай і грашова-крэдытнай сфэрах. Апроч таго, ва ўказе пералічаныя пытаньні, рашэньні па якіх могуць прымацца толькі ў парадку, усталяваным Лукашэнкам. На думку большасьці айчынных экспэртаў, цяперашнім кіраўніком краіны зроблены чарговы захад па манапалізацыі ўлады. Гаворыць юрыст, экспэрт у пытаньнях гаспадарчага права Сяргей Балыкін:
(Балыкін: ) “Паводле беларускай Канстытуцыі, указы прэзыдэнта маюць сілу нават большую, чымсьці законы. Зараз Лукашэнка юрыдычна замацаваў за сабой паўнамоцтвы, якія яму належалі дэ-факта. Яму спатрэбіўся нарматыўны акт. Каб яшчэ раз нагадаць, хто ў гэтай краіне гаспадар”.
Указ надзяляе Лукашэнку паўнамоцтвамі вызначаць падаткаплацельшчыкаў, рэжымы падаткаабкладаньня, памеры падаткаў і збораў, надзяляць тых ці іншых гаспадарнікаў альбо фізычных асобаў прывілеямі, штрафаваць альбо вызваляць іх ад эканамічных санкцыяў, зацвярджаць накірункі і парамэтры грашова-крэдытнай палітыкі... Гэтыя зьмены яшчэ больш зьніжаюць ролю ў дзяржаве Савету Міністраў, Нацыянальнага сходу, Нацыянальнага банку. Лукашэнка, у прыватнасьці, усклаў на сябе абавязкі па вызначэньні такіх спэцыфічных банкаўскіх парамэтраў, як абменны курс рубля, тэмп росту крэдытаваньня эканомікі, узровень міжнародных рэзэрваў. Вось як пракамэнтаваў гэтыя ініцыятывы эканаміст Леў Марголін:
(Марголін: ) “Я думаю, каб яшчэ больш узмацніць “прыгоннае права” для кіраўнікоў прадпрыемстваў, найперш дзяржаўных, іх залежнасьць ад прэзыдэнта і яго “вэртыкалі”. Калі ты абсалютна ляяльны, то ён можа цябе памілаваць, нягледзячы на тое, што нейкія органы высьветлілі, што кіраўнік вінаваты. Але цяпер, калі ты ляяльны, то прэзыдэнт мае цяпер законнае права зьменшыць штрафы, пені, можа іх зусім адмяніць. Калі раней ведалі, што прэзыдэнт можа караць альбо мілаваць, то зараз ён сказаў прамым тэкстам, што памілуе. Калі раней гэта маглі рабіць яшчэ нейкія інстанцыі, то цяпер гэта аднесена на разгляд аднаго чалавека– прэзыдэнта. Я думаю, што гэта зьвязана з выбарчай кампаніяй будучага году”.