Паводле прэс-службы моладзевага руху “Зубр”, сябры арганізацыі раскідаюць улёткі на цэнтральных вуліцах горадоў і ў паштовыя скрыні. Апроч таго, яны выкарыстоўваюць інфармацыйныя налепкі зь лягатыпам акцыі — лічбай 16.
Палова затрыманых распаўсюднікаў улётак даводзіцца на Гомельскую вобласьць. Больш за дзесяць чалавек затрымалі ў Менску. Супрацоўнікі міліцыі пакідаюць улёткі ў сябе, а на затрыманых складаюць пратаколы за антысанітарыю і распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак. Гаворыць Аляксандар Атрошчанка:
(Атрошчанка: ) “Працягваецца падрыхтоўка да Дня салідарнасьці 16 лістапада. Улады намагаюцца перашкодзіць гэтай працы. Былі затрыманыя каля дваццаці актывістаў нашага руху. Часьцей за ўсё складаюць пратаколы за антысанітарыю. Натуральна, захады міліцыі скіраваныя на тое, каб мінімізаваць распаўсюд інфармацыі. Міліцыянты канфіскуюць улёткі, налепкі зьдзіраюць са сьценаў, каб як мага менш інфармацыі даходзіла да людзей. Распаўсюд ідзе ў розных кірунках. Гэта й расклейка ўлётак і налепак на цэнтральных вуліцах гарадоў, раздача газэтаў у самых людных месцах, апроч таго, газэты кідаюць у паштовыя скрыні”.
16 лістапада адбудзецца другая акцыя салідарнасьці, якую арганізатары — Ірына Халіп, Ірына Красоўская і Мікіта Сасім — заклікаюць праводзіць, не выходзячы з дому 16-га чысла кожнага месяца. Арганізатары акцыі кажуць, што рэпрэсіяў з боку ўладаў за ўдзел у такой акцыі ня будзе. Галоўная мэта акцыі — пераадоленьне страху і пасіўнасьці ў грамадзтве.
За ўдзел у акцыі выказаліся вядомыя грамадзкія дзеячы і кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандр Мілінкевіч.
Зьнешнія спасылкі: www.solidarity16.org/bel