Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі ня бачыць праблемаў з дэмакратыяй у Беларусі


Алесь Дашчынскі, Менск Міністэрства замежных справаў Расеі зьмясьціла на сваім інтэрнэт-сайце камэнтар адносна заяваў Эўрапейскага Зьвязу па расейска-беларускай праблематыцы. Як жа расейскае замежнапалітычнае ведамства ставіцца да крытычных заяваў Рады Эўразьвязу адносна сытуацыі ў Беларусі, да заклікаў на адрас Расеі супрацоўнічаць у беларускім пытаньні ў галіне дэмакратыі?

Паводле дэпартамэнту інфармацыі і друку МЗС Расеі, расейскаму боку вядомы крытычны настрой Эўразьвязу адносна Беларусі. “Разам з тым, ня можам пагадзіцца з цьверджаньнем, што Беларусь зьяўляецца нейкай праблемнай зонай у пляне дэмакратыі. Мы зыходзім з таго, што любыя крокі ў судзеяньні разьвіцьцю дэмакратычных працэсаў у Беларусі, як, зрэшты, і ў іншых краінах, павінны быць адаптаваны да мясцовых рэаліяў. Навязваньне нейкіх унівэрсальных схемаў не вядзе да ўмацаваньня дэмакратыі і станаўленьня адзінай Эўропы без разьмежавальных лініяў”, — заявіла міністэрства замежных справаў Расеі.

Паводле расейскага МЗС, “актыўнае разьвіцьцё дыялёгу Эўразьвязу зь Беларусьсю дазволіла б ня толькі зьняць заклапочанасьці, што існуюць, але вяло б да далейшага разьвіцьця дэмакратычных нормаў і рынкавых пераўтварэньняў у Беларусі”.

Са свайго боку, Расея мае намер і далей “судзейнічаць далейшаму разьвіцьцю рынкавых адносінаў у Беларусі за кошт шырокага супрацоўніцтва на двухбаковай аснове па лініі саюзнай краіны і ў шматбаковым фармаце, у тым ліку ў рамках ЭўраАзЭС і АЭП”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG