ПЭКІН: Злучаныя Штаты заклікалі Паўночную Карэю неадкладна спыненіць свае ядзерныя праграмы. Кіраўнік амэрыканскай дэлегацыі на 6-баковых перамовах Крыстофэр Гіл заявіў, што Пхэнян павінен закрыць свой ядзерны рэактар, які можа вырабляць ўзбагачаны ўран. З гэтай заявай Гіл выступіў ў Пэкіне перад пачаткам другога дня перамоваў з паўночна-карэйскім партнэрам Кім-Гі-Гванам. 19 верасьня Злучаныя Штаты, абедзьве карэйскія дзяржавы, Кітай, Расея і Японія аднавілі пятае кола перамоваў спрабуючы пераканаць Пхэнян адмовіцца ад ядзернай зброі.