Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці атрымае амэрыканскую візу Мікалай Чаргінец?


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пытаньне пра гэта яшчэ разглядаецца, паведамілі ў амбасадзе ЗША ў Беларусі. Там пацьвердзілі, што Мікалай Чаргінец зьвярнуўся з просьбай па дыпляматычную візу. У амбасадзе паўтарылі, што візавыя пытаньні зьяўляюцца канфідэнцыйнымі і таму іх не камэнтуюць.

Сябра верхняй палаты Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Чаргінец заявіў 8 лістапада, што яму адмоўлена ў візе ў ЗША, куды ён зьбіраўся ў складзе беларускай дэлегацыі на 60-ю сэсію Генэральнай асамблеі ААН. Мікалай Чаргінец назваў палітычна матываванымі прычыны, паводле якіх яму было адмоўлена ў візе, і заклікаў беларускае кіраўніцтва адрэагаваць на гэта “адэкватна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG