Закон "Аб зброі", які дзейнічае цяпер, прыняты Саветам Рэспублікі 25 лістапада 2001 году. Гэта быў складаны дакумэнт. Палата прадстаўнікоў спачатку двойчы адхіляла яго, паколькі у законапраекце адразу не прапісалі важныя рэчы: прыкладам, мэханізм грашовай кампэнсацыі за канфіскацыю зброі ў грамадзянаў, якія ў свой час набылі яго паводле закону. Альбо ня было дакладна вызначанае кола асобаў, якім дазваляецца набываць баявую ды службовую зброю... І калі ўрэшце рэшт закон прынялі, дэпутаты спадзяваліся на яго даўгавечнасьць. Аднак у лютым 2003 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб парадку канфіскацыі зброі ў грамадзянаў і здалося, што да гэтай праблемы грамадзтва вернецца вельмі і вельмі ня хутка.
Аднак так не атрымліваецца. Чаму? Ёсьць дзьве вэрсіі: афіцыйная і неафіцыйная. Афіцыйную выклаў цяперашні міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў, калі сёлета, у красавіку, абгрунтоўваў неабходнасьць прыняцьця новага закону ў Палаце прадстаўнікоў. Генэрал патлумачыў, што Беларусь далучаецца да Канвэнцыі ААН супраць транснацыянальнай злачыннасьці і Пратаколу супраць вырабу і абароту зброі па-за рамкамі закону. Таму ствалы, якія выкарыстоўваюцца для невайсковых патрэбаў, павінны абавязкова мець маркіроўку. Тады праз афіцыйны код пры неабходнасьці будзе лёгка дазнацца, дзе што зроблена, як патрапіла ў краіну. У дзейным законе патрабаваньня пра маркіроўку няма. Вось чаму, нібыта, і спатрэбіўся новы.
А вось апазыцыйныя палітыкі ды аналітыкі зьвязваюць зьяўленьне новага закону з прадухіленьнем гіпатэтычных варыянтаў “каляровай рэвалюцыі”. Калі, нібыта, апазыцыя можа адважыцца на сілавы варыянт захопу ўлады. Прынамсі, адзін з лідэраў беларускіх сацыял-дэмакратаў Аляксей Кароль лічыць, што ўлады робяць гэтыя захады дзеля перастрахоўкі:
(Кароль:) "У тым сэнсе, што яны баяцца, што апазыцыя ўзбудзіць пэўны супраціў, магчыма ўзброены. І тады фарміраваньні апазыцыі могуць атрымаць немаркіраваную зброю. Калі такая думка ва ўлады ёсьць, дык яна абсалютна беспадстаўная. Беларусь не тая краіна, дзе апазыцыя можа нешта ўтвараць, напрыклад, па ўзорах Кыргызстану. Мне падаецца, што да цяперашняй сытуацыі вельмі трапна падыходзіць расейская прымаўка "У страха глаза велики". Менавіта гэтым я тлумачу зьяўленьне новага закону".
Свая думка ёсьць у яшчэ аднаго вядомага палітыка -- Мечыслава Грыба. Ён працаваў у міліцыі 36 гадоў і добра ведае сытуацыю. Спадар Грыб таксама цалкам выключае магчымасьць ужываньня зброі беларускай палітычнай апазыцыяй. Але ён, як асоба дасьведчаная, зьвяртае ўвагу на тое, што новы закон, нават калі яго ўхваліць Савет Рэспублікі, а затым падпіша і Аляксандар Лукашэнка, ня стане сур’ёзнай перашкодай для тых, хто хоча набыць зброю. І вось як генэрал Грыб абгрунтоўвае сваё меркаваньне:
(Грыб:) "Калі хтосьці хоча ўчыніць нейкае злачынства супраць асобы ці супраць улады, і калі яму для гэтага патрэбна зброя, дык ён яе знойдзе".