СЭМДЫНІ. На паўднёвым усходзе Турцыі пры выбуху бомбы ў кніжнай краме загінуў адзін чалавек і параненыя некалькі. Пасьля выбуху натоўп ледзь не лінчаваў чалавека, западозранага ў выбуху і ў прыналежнасьці да Рабочай Партыі Курдыстану. Паліцыянты затрымалі падазраванага і знайшлі зброю ў прыпаркаваным непадалёк аўто. Рабочая Партыя Курдыстану з дапамогай тэрактаў дамагаецца аўтаноміі курдзкіх земляў з 1984 г. За гэты час загінулі каля 30 тыс. чалавек, пераважна курдаў.