На выставе былі прадстаўленыя творы, якія апошнім часам аўтары ня мелі магчымасьці дэманстраваць у Беларусі з прычынаў наяўнасьці цэнзуры. Выстава працягвалася больш за месяц, і яе пасьпелі ўбачыць багата наведнікаў украінскай сталіцы.
Гэта не апошні праект, рэалізаваны Беларускім нацыянальным цэнтрам, сьцьвярджае адзін зь яго стваральнікаў Алег Яцэнка:
(Яцэнка: ) “Пасьля нашых сустрэч у Менску мы вырашылі правесьці цэлы шэраг культурна-мастацкіх акцыяў разам зь беларускімі мастакамі, паэтамі, якія зьяўляюцца апазыцыйнымі па сваёй сутнасьці і маюць праблемы з плошчамі для выставаў у Беларусі. Таму мы запрашаем іх ва Ўкраіну і спадзяемся, што гэта толькі пачатак. Мы плянуем праводзіць новыя і новыя выставы ня толькі ў Кіеве, але й у іншых гарадох Украіны”.
Паводле спадара Яцэнкі, Беларускі нацыянальны цэнтар гатовы рэалізоўваць ня толькі мастацкія праекты – найбліжэйшым часам будуць праводзіцца шматлікія сустрэчы прадстаўнікоў моладзевых грамадзкіх і палітычных арганізацыяў Украіны і Беларусі.
Беларускія мастакі засталіся задаволеныя выставай і ўжо разьлічваюць на новыя праекты ва Ўкраіне.
Генадзь Драздоў, вольны мастак зь Менску:
(Драздоў: ) “Мы плянуем ужо літаральна 22 лістапада адкрыцьцё другой выставы, больш шырокай па аб’ёме і па спэктру. І на гэтую выставу мы таксама будзем запрашаць палітычных дзеячаў, дзеячаў культуры Беларусі і будзем знаёміць ўкраінскіх гледачоў з нашым мастацтвам".
Мастак Аляксей Марачкін:
(Марачкін: ) "Усе гэтыя культурныя акцыі праходзяць у падтрымку дэмакратычных сілаў на Беларусі. Другая выстава будзе мець крышачку іншы характар. Там перш за ўсё будзе асобная частка – гэта палітычная сатыра, сродкамі мастацтва мы пакажам, якая зараз сытуацыя ў Беларусі. Калі ўсё добра пройдзе – дык некаторая частка грошай пойдзе ў падтрымку Беларускага цэнтру, які мы ахрысьцілі “Беларускі Дом”".