Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Салаўёў зьдзіўляецца, што Зінаіда Ганчар напісала яму ліст


Алесь Дашчынскі, Менск Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Салаўёў заявіў, што не гаварыў у Міжпарляманцкай асамблеі пра “новыя абставіны” ў справе Віктара Ганчара.

Нагадаем, Зінаіда Ганчар, жонка зьніклага шэсьць гадоў таму апазыцыйнага палітыка Віктара Ганчара, зьвярнулася па тлумачэньні да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Анатоля Салаўёва.

Падчас прэсавай канфэрэнцыі па выніках удзелу дэпутацкай групы ў працы жэнэўскай асамблеі Міжпарлямэнцкага саюзу спадар Салаўёў заявіў, што “пракуратура Менску зноў узнавіла расьсьледаваньне справы Ганчара, зьявіліся новыя абставіны”. Таксама ён адзначыў, што “справа трымаецца на пастаянным кантролі”.

Дэпутат Анатоль Салаўёў зьдзівіўся, што Зінаіда Ганчар накіравала да яго ліст.

(Салаўёў: ) “Я не працую ў пракуратуры і не займаюся гэтымі пытаньнямі. Якія мне лісты могуць быць?”

Адносна заявы пра “новыя абставіны” ў справе Віктара Ганчара, дэпутат Салаўёў патлумачыў:

(Салаўёў: ) “Я нічога такога не казаў. Я быў на Міжпарлямэнцкай асамблеі, на камітэце ў правах чалавека, адказаў на пытаньні старшыні камітэту і больш… Я гэта так і сказаў. А што там адкрылася, я ня мог новага нічога адкрыць пасьля таго, як гэтым займаюцца праваахоўныя органы”.

На пытаньне, ці трымаюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пастаянным кантролі справы палітычных зьнікненьняў, дэпутат Салаўёў адказаў:

(Салаўёў: ) “Чытайце, калі ласка, канстытуцыю і закон аб статусе дэпутата”.

На гэтым Анатоль Салаёў скончыў размову.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG