Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты супраць нядзельных выбараў ў Азэрбэйджане


БАКУ: Тысячы прыхільнікаў азэрбэйджанскай апазыцыі правялі сёньня ў Баку марш пратэсту супраць нядзельных парлямэнцкіх выбараў. Дэманстрацыю арганізавала галоўныя апазыцыйная кааліцыя –Свабода. Апазыцыя лічыць, што выбары былі сфальшаваныя і патрабуе адмяніць вынікі галасаваньня. Назіральнікі ад Арганізацыі Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе таксама адзначылі шэраг парушэнтьняў міжнародных стандартаў. Выбарчая камісія адмяніла вынікі выбараў ў дзьвюх са 125 выбарчых акругаў. Згодна з папярэднімі вынікамі галасаваньня партыя прэзыдэнта Ільхама Аліева атрымала большасьць зь ліку 125 месцаў ў парлямэнце.
XS
SM
MD
LG