Яшчэ ў ліпені каля рэдакцыі газэты нэанацысты раскідалі ўлёткі з абразьлівымі малюнкамі і зьместам, а таксама пагрозамі на адрас рэдактара выданьня Сяргея Няроўнага і карэспандэнта Мікалая Гердзія. Мясцовыя міліцыянты праігнаравалі іхныя скаргі, і журналісты мусілі зьвяртацца ў абласны цэнтар. Сёньня адтуль прыяжджалі міліцэйскія кіраўнікі й паабяцалі разабрацца.
У беларускім Дзяржкамітэце ў справах рэлігіяў кажуць, што фашызму і антысэмітызму ў Беларусі няма, акрамя адзінкавых выпадкаў на побытавым узроўні. Актывізацыю прыхільнікаў РНЕ ў Крычаве і іншых гарадах Беларусі намесьнік старшыні камітэту Ўладзімер Ламека пракамэнтаваў гэтак:
(Ламека: ) “Відаць, празрыстасьць межаў ёсьць прычынай. У Расеі гэта ёсьць, і, бачыце, пэўна рыкашэціць. У нас гэта ўсё катэгарычна адмаўляецца і забараняецца. Я лічу, што няма ў нас, у Беларусі, антысэмітызму і ўсяго іншага. Ну, а тое, што нейкія асобныя моманты здараюцца, дык гэта выдаткі выхаваньня пэўнай часткі моладзі, ці каго… Ня ведаю”.
Сяргей Няроўны заяўляе, што пра адзінкавыя выпадкі актывізацыі нэанацыстаў з РНЕ ў Беларусі сёньня казаць не выпадае. І стаўленьне да гэтай зьявы мусіць быць больш жорсткім, не зважаючы на ўзровень, зь якога фашызм распаўсюджваецца. Кажа спадар Няроўны:
(Няроўны: ) “Нельга глядзець на гэтую зьяву лагодна, маўляў, вось масава няма — і нічога ня трэба рабіць. Як толькі гэтыя людзі пачуюць, што да іх ляяльнае стаўленьне з боку ўладаў, то гэта распаўсюдзіцца, і даволі хутка. Напрыклад, у Клімавічах, у суседнім раёне, там расклееныя і ўвесь час абнаўляюцца ўсё новыя і новыя ўлёткі. І ёсьць інфармацыя, што вэрбуецца моладзь у гэтую арганізацыю. У Магілёве такія выпадкі ёсьць, мы ведаем. Хаця супрацоўнікі КДБ сказалі — мы там, у Клімавічах, закрылі пытаньне. Дзе ж закрылі, калі яны да Крычава дабраліся?”
Меркаваньня, што злачынцы мусяць цярпець больш жорсткае пакараньне, трымаецца таксама выканаўчы дырэктар беларускага юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня Аляксандар Розенберг. Паводле яго, у Беларусі існуе таксама і антысэмітызм.
(Розенберг: ) “Канечне ж, ёсьць, бо вы ж бачыце, што і на могілках, і на “Яме” свастыка зьяўлялася. Гэта, безумоўна, не на дзяржаўным узроўні, але мы лічым, што варта больш жорстка на гэта рэагаваць. Рэакцыя, нібыта, і ёсьць: займаюцца расьсьледаваньнем і гэтак далей. Але, думаю, што патрэбна больш жорсткае пакараньне, тады гэта, можа, што падзейнічае”.
Цягам некалькіх апошніх гадоў невядомыя злачынцы шматразова ўчынялі акты вандалізму на мэмарыяльным комплексе “Яма” у Менску, на габрэйскіх могілках у Слоніме, Берасьці, Бабруйску ды іншых гарадах краіны. Акрамя таго, праз краму “Праваслаўная кніга” адкрыта распаўсюджвалася кніга антысэміцкага характару “Вайна па законах подласьці”. Шэраг арганізацыяў назвалі яе выданьнем, якое распальвае ў грамадзтве рэлігійную варажнечу. Многія патрабавалі абараніць свае гонар і годнасьць праз суд. Некалькі судовых працэсаў над актывістамі РНЕ адбыліся таксама ў розных гарадах Беларусі.