У Камбоджы адзначаюць сёньня дзень незалежнасьці, што здабыла гэтая краіна ў 1953 годзе. Шматпакутны край, які яшчэ завуць Капучыяй, за гады свае незалежнасьці нацярпеўся больш, чым пад замежнымі акупантамі. Камуністычны рэжым Пол Пота, зьдзяйсьняючы сацыялістычную рэвалюцыю, вынішчыў тамака траціну насельніцтва. І да сёньня гэтая дзяржава ў Індакітаі лічыцца адной з найбяднейшых у сьвеце.
9 лістапада 1818 году прыйшоў на сьвет расейскі пісьменьнік Іван Тургенеў, які, між іншым, падарожнічаў у нашых краях і апісаў беларускае Палесьсе.
9 лістапада 1918 году пакінуў гэты сьвет францускі паэт Гіём Апалінэр. Сапраўднае ягонае прозьвішча было – Кастравіцкі. А імя – Вільгельм Альбэр Уладзімер Аляксандар Апалінар. Радавы маёнтак Кастравіцкіх, Дарошкавічы пад Дзісною, быў канфіскаваны за іхны ўдзел у паўстаньні Каліноўскага ў 1864 годзе. Дзед Апалінэра эміргаваў у Італію, дзе й прайшло дзяцінства паэта.
9 лістапада 1941 году нацысты расстралялі паўтары тысячы габрэяў у мястэчку Мір. Астатніх 850 сагналі ў гета, што было ўчыненае на тэрыторыі Мірскага замку – цяпер вядомага помніка архітэктуры.
У той самы дзень 9 лістапада 1941 году ў Барысаве гестапаўцы расстралялі беларускага ксяндза Генрыха Глябовіча – за ягоную місіянэрскую дзейнасьць. Прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Глябовіч быў родам з Горадні і ў міжваенным часе служыў у Гарадзенскім фарным касьцёле.
9 лістапада 1952 году памёр Хаім Вейцман, першы прэзыдэнт Ізраілю, які быў родам з Моталя на Берасьцейшчыне.
А яшчэ 9 лістапада ў 1989 годзе пачаўся дэмантаж Бэрлінскае сьцяны, а ў 1991 годзе Джахар Дудаеў быў абраны першым прэзыдэнтам Чачэніі.