Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы галадуюць у Брусэлі (анонс)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Беларускія палітычныя ўцекачы, якія аб’явілі ў Брусэлі галадоўку, былі вымушаныя на ноч перамясьціцца з цэнтру гораду, бо ня мелі адпаведнага дазволу ад гарадзкіх уладаў. Аднак галадоўнікі ізноў прыйдуць да будынкаў Эўрапейскай камісіі і Рады Эўропы, каб працягнуць акцыю.

Трое беларускіх палітычных уцекачоў распачалі галадоўку ўчора раніцай ў цэнтры Брусэлю на пляцы Шумана – там знаходзяцца штаб-кватэры галоўных эўрапейскіх структураў – з патрабаваньнямі вызваліць палітзьняволеных у Беларусі, а таксама неадкладна стварыць міжнародную камісію, якая б дасьледавала справы зьніклых беларускіх палітыкаў. Галадоўнікі знаходзілся ў цэнтры прыкладна да 20 гадзіны паводле менскага часу, потым паліцыя папрасіла іх на начны час пакінуць тэрыторыю плошчы, бо на такія акцыі ў такім месцы ўначы патрэбны адмысловы дазвол гарадзкіх уладаў.

Удзельнікі акцыі падпарадкаваліся, але засталіся ў Брусэлі – у хуткім часе яны ізноў зьявяцца на пляцы Шумана, але ўжо з намётам і, як яны спадзяюцца, з адпаведным дазволам. Вось што ўчора позна ўвечары нашаму радыё сказаў Ігар Лазарчук зь Беларускага Эўрапейскага задзіночаньня, які бярэ ўдзел у акцыі ў якасьці назіральніка:

(Лазарчук: ) “Я цяпер паехаў у Антвэрпэн, каб прывезьці намёт, а таксама фэльдшара – нашага чалавека з мэдыцыйнскай адукацыяй, бо тут бэльгійскім лекарам трэба вельмі шмат плаціць. Наш лекар будзе назіраць за здароўем хлопцаў”.

Лекар патрэбны таму, што гадладоўнікі маюць намер працягваць акцыю да канца. Гаворыць адзін зь іх, спадар Аляксей:

(Аляксей: ) “Будзем трымацца да канца, пакуль ня стане дрэнна”.

(Фотарэпартаж)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG