Сярод прычынаў зьніжэньня курса эўра ды ўмацаваньня даляра аналітыкі называюць апроч іншага неспакойную палітычную абстаноўку ў Эўропе, у тым ліку беспарадкі ў Францыі. Аднак эканамісты бачаць таксама іншыя чыньнікі. Гаворыць былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч.
(Багданкевіч:) Падмурак эканамічны амэрыканскі больш трывалы, чым у сацыяльна арыентаванай Эўропе. Там ці не ўдвая вышэйшы рост нацыянальнага прадукту й сёлета. І гэта паступова павінна было адбіцца, і яно адбіваецца. З улікам, канечне, шмат якіх суб’ектыўных фактараў.
Што да нязьменнасьці курсу даляра ў Беларусі, то спадар Багданкевіч таксама знаходзіць для гэтага рацыянальнае вытлумачэньне. Зь ягоных словаў, доўгі час вартасьць беларускага рубля была заніжаная – цяпер пачалося выраўніваньне й грашовыя ўлады, якія не сьпяшаюцца дэвальваваць нацыянальную валюту, паступаюць, на думку экспэрта, правільна. Апрача таго, айчынная эканоміка цяпер трымаецца расейскіх датацыях: напрыклад, барэль расейскай нафты для Беларусі каштуе на 14 даляраў таньней, чым на ўсясьветным рынку. Нафта, як вядома, перапрацоўваецца й на Захад ідуць нафтапрадукты – надзвычай прыбытковы тавар. Дзякуючы гэтаму эканоміка можа трымацца, аж пакуль не патаньнеюць расейскія энэргарэсурсы.
Звычайныя беларусы між тым усё болей адмаўляюцца ад таго, каб ашчаджаць грошы ў замежнай валюце – далярах ці эўра, а з большым даверам ставяцца да айчынных банкаў, куды можна пакласьці на дэпазыты беларускія рублі. Я задала мінаком пытаньне: у чым цяпер лепей захоўваць грошы? Вось якія адказы я атрымала.
(Спадарыня:) Няма чаго ашчаджаць. Атрымаў пэнсію ды адразу яе патраціў.
(Іншая спадарыня:) У банках, канечне ж.
(Спадар:) Я ў валюце трымаю крыху, на ўсялякі выпадак. Наагул выгадней у эўра, калі ехаць некуды. У мяне ўнук у Францыю паехаў, дык даляр нам нікому не патрэбны.
(Хлопец:) Я звычайна ў нашых захоўваю. Проста ў кішэні ў сябе.
(Спадарыня:) Я мяркую, трэба давяраць нашым банкам.
(Іншая спадарыня:) Ёсьць шэсьць банкаў, якія фінансуюць дзяржаўныя праграмы. Лепей трымаць там. Альбо калі ў камэрцыйных, то да тысячы, як яны гарантуюць.