Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самая несвабодная краіна -- Іран


ВАШЫНГТОН. Дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў гадавы даклад аб стане са свабодай веравызнаньня ў сьвеце. Іран, Кітай, Саудаўская Арабія, М’янма, Паўночная Карэя, Віетнам, Эрытрэя й Судан – краіны, дзе найбольш сур’ёзна парушаюцца правы чалавека на свабоду веравызнаньня. Гэтак, у Іране перасьледуюць, дыскрымінуюць і кідаюць у вязьніцы сунітаў, бахай, габрэяў і хрысьціянаў. Дзярждэпартамэнт адзначае пагаршэньне сытуацыі ва Ўзбэкістане, дзе ўлады ўціскаюць правы мусульманаў. Парушаюцца правы на вольнае веравызнаньне ў Туркмэністане, аднак там зьявіліся прыкметы паляпшэньня сытуацыі: зарэгістравана некалькі новых рэлігійных групаў, выпушчаныя на волю некаторыя вязьні.
XS
SM
MD
LG