Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Сталёвая заслона": забітыя 1 амэрыканец і 36 ваеўнікоў


БАГДАД, . Паводле амэрыканскага камандаваньня, прынамсі 180 падазраваных ваяўнікоў арыштаваныя падчас апэрацыі “Сталёвая заслона” ў горадзе Хусайбаг ля сырыйскае мяжы. Неназваная колькасьць арыштаваных ваеўнікоў – замежнікі з краінаў Азіі й Афрыкі, заявілі прадстаўнікі сілаў кааліцыі. Каля 1000 ірацкіх вайскоўцаў і каля 2,5 тыс. амэрыканскіх вядуць гэтую апэрацыю з суботы. З таго часу былі забітыя прынамсі адзін амэрыканец і 36 ірацкіх ваеўнікоў. Бальшыня мірных жыхароў выйшлі з гораду, але каля 800 засталіся. Іх ахоўваюць і кормяць сілы кааліцыі ды ірацкія вайскоўцы.
XS
SM
MD
LG