Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН прагаласавала, каб пакінуць у Іраку войскі


Рада бясьпекі ААН працягнула на год знаходжаньне сілаў кааліцыі ў Іраку. За адпаведную рэзалюцыю прагаласавалі аднагалосна. Ваенная групоўка налічвае 160 тыс. амэрыканскіх вайскоўцаў і тысячы прадстаўнікоў 20 іншых краінаў. Яна застаецца ў краіне прынамсі да сьнежня 2006 г. З просьбаю працягнуць мандат кантынгенту зьвярнуўся прэм’ер Іраку Ібрагім ад-Джавахіры. У сваім пасланьні ён зазначыў, што нацыянальныя сілы пакуль ня ўстане забясьпечыць Іраку стабільнасьць і мір.
XS
SM
MD
LG