ААН. 182 дзяржавы – члены Генэральнай асамблеі ААН прагаласавалі сёньня за рэзалюцыю, якая заклікае ЗША скасаваць 44-гадовае гандлёвае эмбарга ў дачыненьні да Кубы. Ужо 14 год запар ААН, у якую ўваходзіць 191 дзяржава, бальшынёю галасоў заклікае скасаваць эмбарга як найхутчэй. Сёньня за рэзалюцыю прагаласавала як ніколі шмат краінаў. 182 дзяржавы галасавалі за рэзалюцыю, 4 – супраць (ЗША, Ізраіль, Палаў і Маршалавы выспы), Мікранэзія ўстрымалася, а Сальвадор, Ірак, Марока й Нікарагўа не занялі ніякай пазыцыі.