Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міраслава Гангадзэ выйграла суд у Украіны


БРУСЭЛЬ Міраслава Гангадзэ, удава забітага ўкраінскага журналіста Георгія Гангадзэ, выйграла справу супраць Украіны ў Эўрапейскім судзе правоў чалавека. Судзьдзі падтрымалі вылучаныя ёй абвінавачваньні, што ўкраінскія ўлады ня здолелі абараніць жыцьцё Георгія Гангадзэ і ня правялі належнае дасьледаваньне ягонай сьмерці. Паводле рашэньня суду, улады Украіны павінны выплаціць Міраславе Гангадзэ 100 тысячаў эўра ў якасьці кампэнсацыі за прычыненую шкоду.
XS
SM
MD
LG