Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз асудзіў азэрбайджанскія выбары


БАКУ Эўразьвяз заявіў, што нядзельныя парлямэнцкія выбары ў Азэрбайджане не адпавядалі эўрапейскім дэмакратычным стандартам. У заяве, апублікаванай ад імя Эўразьвязу Вялікабрытаніяй, кіраўніцтва Азэрбайджану заклікаецца расьсьледаваць факты парушэньняў. Цэнтарвыбаркам Азэрбайджану сёньня прыняў рашэньне адмяніць вынікі парлямэнцкіх выбараў у двух выбарчых акругах. Камісія таксама скасавала вынікі выбараў у 10 выбарчых участках акругі, дзе балятаваўся адзін з лідэраў апазыцыі Алі Керымлі. Нагадаем, паводле афіцыйных вынікаў, перамогу на парлямэнцкіх выбарах атрымала кіроўная партыя “Новы Азэрбайджан”, якія здабыла звыш 60 з 125 дэпутацкіх мандатаў. Прэзыдэнт Азэрбайджану Ілхам Аліеў сёньня адрынуў крытыку ў бок выбараў, але прызнаў наяўнасьць некаторых парушэньняў у невялікай колькасьці акругаў і заявіў, што пакарае вінаватых у гэтым чыноўнікаў.

(Аліеў: ) “Мэтай азэрбайджанскага ўраду і прэзыдэнта было правесьці свабодныя і справядлівыя выбары. Вось чаму я не магу дазволіць ніякім чыноўнікам паставіць пад сумнеў агульныя вынікі выбараў сваімі самавольныя дзеяньнямі альбо шляхам незаконнага ўмяшаньня”
XS
SM
MD
LG