На цэнтральнай плошчы Бабруйску, дзе знаходзіцца самы вялікі ў горадзе помнік Леніну, павінен быў адбыцца дазволены ўладамі мітынг. Але раніцай бабруйчане са зьдзіўленьнем убачылі, што ўсе помнікі правадыру рэвалюцыі былі запэцканыя ярка-аранжавай фарбай.
Распавядае бабруйчанка Данута Чыгір:
(Чыгір: ) “Супрацоўнікам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі хуценька прыйшлося замываць статую ў цэнтры гораду, бо на 10 гадзін быў прызначаны афіцыйны мітынг. Нягледзячы на тое, што па горадзе ўзмацнілі патруляваньне з сабакамі, леніны адзін за адныім фарбаваліся на ўскраінах”.
(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, а што, у Бабруйску шмат помнікаў Леніну?”
(Чыгір: ) “Шмат. Больш за дзесяць помнікаў у горадзе, але ж яшчэ ёсьць у нейкіх закрытых установах, такіх, як дзіцячыя садкі, на заводах ёсьць бюсты ці помнікі, на тэрыторыі санаторыю імя Леніна”.
7 лістапада адмылі фарбу толькі на тых помніках Леніну, якія знаходзяцца ў цэнтры Бабруйску. Сёньня жыльлёва-камунальныя службы працягвалі ачышчаць помнікі. Хто фарбаваў помнікі — невядома, адказнасьць на сябе не ўзяла ніводная арганізацыя. Данута Чыгір працягвае:
(Чыгір: ) “Гэтых хлопцаў бачылі. Бо рабілі яны гэта з раніцы, і шмат народу іх бачыла. Яны кідалі ў помнікі бутэлькі з-пад піва, начыненыя аранжавай фарбай”.
(Карэспандэнтка: ) “А потым кагосьці затрымалі, ці былі праблемы ў гэтых хлопцаў?”
(Чыгір: ) Нікога не затрымалі. У іх быў вокліч такі: “За продкаў!” Бамбілі яны гэтых леніных “за продкаў”.
Што міліцыя нікога не затрымала, пацьвердзіў і журналіст гарадзкой газэты “Бобруйский курьер”:
(Журналіст: ) “Сёньня была гарвыканкамаўская плянэрка. Гарадзкое кіраўніцтва паабяцала знайсьці, падлічыць страты. І калі знойдуць, каб вылічыць гэтую суму. Крымінальная справа таксама заведзеная”.
(Карэспандэнтка: ) “Але пакуль нікога не знайшлі, не пакаралі?”
(Журналіст: ) “Не, пакуль што не”.
На фота: камунальная гаспадарка мые помнік Леніну. Аўтар фота Данута Чыгір.
Гл.таксама У Менску камуністы-вэтэраны ўкленчылі перад Леніным (фота) 7 лістапада застаецца чырвонай датай толькі для Беларусі У Салігорску да помніка Леніну прынесьлі вянок з калючага дроту