Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць у Менску пра рашэньне міністраў Эўразьвязу?


Галіна Абакунчык, Менск Міністры замежных справаў Эўразьвязу ўхвалілі заяву, у якой папярэджваюць Беларусь аб магчымасьці ўвядзеньня санкцыяў, калі выбары беларускага прэзыдэнта ў 2006 годзе ня будуць свабоднымі й сумленнымі. У прыватнасьці, размова ідзе пра магчымасьць пашырэньня сьпісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу. Міністры гатовыя замарозіць банкаўскія рахункі канкрэтных асобаў. Як да такога рашэньня ставяцца людзі на вуліцах Менску?

(Юначка: ) “На мой погляд, вельмі добра і вельмі правільна, і гэта даўно трэба было зрабіць, каб нашая дзяржава сапраўды стала дэмакратычнай”.

(Спадар: ) “Міжнародныя правілы павінныя быць захаваныя — тут няма пытаньняў. І калі яны будуць парушаныя, то цалкам магчыма прымаць такія санкцыі. Гэта міжнародная практыка”.

(Юначка: ) “Вельмі добра, што гэта пачынаецца. Невядома, як будзе надалей, але трэба спадзявацца, што такія дзеяньні будуць пасьлядоўныя”.

(Юнак: ) “Шкада вельмі, што гэтая ініцыятыва замежных краінаў, а ня ў нас распачынаюцца нейкія захады, не сваімі сіламі. Але хоць так, хоць якія зрухі каб былі”.

(Карэспандэнтка: ) “Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу заяўляюць, што ў выпадку недэмакратычных прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ў Беларусі, супраць вышэйшых чыноўнікаў будуць ужытыя санкцыі, у тым ліку — забарона на ўезд у краіны Эўразьвязу, а таксама замарожваньне асабістых фінансавых рахункаў. Як вы ставіцеся да такога рашэньня?”

(Спадар: ) “Даўно час прыціскаць іх. Бо яны прыдумляюць свае законы, каб чалавеку горш было жыць. Да прыкладу, чыноўнік нічога ня робіць, а чалавек працуе: яны атрымоўваюць, а мы — не”.

(Юнак: ) “Я за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. Бо я вучуся, жыву ў інтэрнаце, не на вуліцы — і дай Бог яму здароўя”.

(Юнак: ) “Я ўпэўнены, што ўсё роўна выбары будуць сфальшаваныя, і калі гэтыя санкцыі будуць ужытыя супраць прэзыдэнцкага атачэньня — то гэта правільна і добра. Бо мы павінны жыць у свабоднай краіне, а не ў краіне пажыцьцёвага прэзыдэнцтва”.

(Спадарыня: ) “Я супраць прэзыдэнта — вось і ўсё, што я магу сказаць”.

(Спадар: ) “Я думаю, што гэта цалкам правільнае рашэньне, яго даўно трэба было прыняць. Бо беларускі рэжым вядомы ўсім краінам і свайму народу сваёй недэмакратычнасьцю. У нас краіна бяз выбараў і ў нас, фактычна, няма легітымных органаў улады. Няма ні легітымнага прэзыдэнта, ні парлямэнту, Бо гэтыя органы сфармаваныя ня ў выніку выбараў, а ў выніку прызначэньня: прэзыдэнт прызначыў сам сябе й прызначыў так званую палатку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG