БАКУ. Парлямэнцкія выбары ў Азэрбайджане не адпавядалі шэрагу міжнародных нормаў. Аб гэтым заявілі назіральнікі ад Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе.
Шкадаваньне з нагоды парушэньняў на выбарах выказала член кіраўніцтва Эўракамісіі Бэніта Фэрэра Вальднэр. Паводле яе словаў, канчатковыя высновы Эўразьвяз зробіць пасьля вывучэньня справаздачы назіральнікаў АБСЭ.
(Вальднэр: ) “Мы яшчэ ня ведаем усіх дэталяў, каб зрабіць высновы. У нас ёсьць паведамленьні аб парушэньнях працэдуры галасаваньня і правоў кандыдатаў ад апазыцыі па ўсёй краіне, асабліва, у правінцыі і сельскіх раёнах”.
Сказала член кіраўніцтва Эўракамісіі Бэніта Фэрэра Вальднэр.
Паводоле папярэдніх вынікаў, на парлямэнцкіх выбарах у Азэрбайджане перамагла кіруючая партыя “Ені Азэрбайджан”. Апазыцыя ўжо заявіла, што не прызнае вынікі выбараў з-за шматлікіх парушэньняў. Апазыцыйны блёк патрабуе ануляваць вынікі галасаваньня і плянуе правесьці 9-га лістапада ў Баку масавы мітынг пратэсту.