Жонка зьніклага апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага скардзілася на сьледчага Цэнтральнай раённай пракуратуры Менску, які адмовіўся завесьці крымінальную справу аб зьбіцьці яе амонаўцам падчас вулічнай акцыі. Ёсьць відэастужка, на якой добра відаць, як міліцыянт б’е Святлану Завадзкую ў твар. Між тым, сьледчаму гэтага доказу было недастаткова.
“Тое, што Сьвятлану выклікаюць у суд, зусім не азначае, што сьледзтва аб яе зьбіцьці сапраўды пачнецца”, — пракамэнтаваў гэты факт праваабаронца Алег Гулак зь Беларускага Хэльсынскага камітэту. “Нават калі разгледзяць скаргу і вызначаць, што сьледчы ня меў рацыі, нічога можа не зьмяніцца. Крымінальныя справы ўсё роўна заводзіць толькі сьледчы, а ён карыстаецца ня толькі законам, але і загадам начальства”, — сказаў праваабаронца Алег Гулак.