Менскія ўлады забаранілі мітынг і шэсьце камуністычных партыяў 7 лістапада, аднак ускладаньню кветак і вянкоў да помніка Леніну міліцыя не замінала. Спачатку каля сотні чалавек гэта зрабілі арганізавана, а цягам дня традыцыйныя гвазьдзікі несьлі свайму ідэйнаму правадыру камуністы-адзіночкі і асобныя беспартыйныя.
(Беспартыйны: ) “Я ў партыі ніякай ня быў, але заўсёды заставаўся прыхільнікам бальшавікоў. Бо, каб не бальшавікі, кайзэраўская Нямеччына, фашысцкая Нямеччына тым болей — і нас нікога жывых ужо не было б”.
(Камуніст: ) “Я не разумею, як можна абліваць правадыра, гэта проста злачынна. Усё, што мы маем, дык гэта дзякуючы сацыялізму. Я вось усё жыцьцё працаваў, у мяне 45 вынаходніцтваў, 27 навуковых артыкулаў, і цяпер працую, але цяпер я жабрак. Ня тое што жабрак, але, фактычна, калі сыду на пэнсію, то мне на адну пэнсію і жыць”.
Адметна, што нават сярод прыхільнікаў бальшавіцкіх ідэяў нямала тых, хто лічыць за неабходнасьць перазахаваньне Леніна згодна з хрысьціянскімі традыцыямі.
(Камуніст: ) “Натуральна, парэшткі Леніна трэба аддаць зямлі. Гэта прынцыповае пытаньне. Я быў у Маўзалеі, быў неаднойчы, глядзеў на ўсё гэта — ну, дык там толькі мумія засталася... Разумеееце, людзі цяпер ужо ні ў што ня вераць. Вось сёньня дзядкі, бабулі прыйшлі, адна старая ўсё сьцягам размахвала. Але яна верыць толькі мінуламу часу, бо ў нейкую эпоху паверыла, што жыцьцё ідэальнае. А потым пачалі ўсё пераварочваць, круціць. Хоць, натуральна, перабудова аб’ектыўна ўжо насьпела”.
Сёньня раніцай афіцыйныя СМІ распаўсюдзілі тэкст віншаваньня Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу з нагоды гадавіны кастрычніцкай рэвалюцыі. “Рэвалюцыя зьмяніла лёс Беларусі, дала магутны імпульс сацыяльнаму і духоўнаму адраджэньню нашага народу, — заявіў у віншаваньні Лукашэнка. — Беларусы здабылі дзяржаўнасьць, стварылі высокатэхналягічную прамысловасьць, сучасную сельскую гаспадарку, перадавую навуку і культуру”.
Тым часам, гледачам каналу ОНТ прапануецца сёньня далучыцца да тэлевізійнага сьвяткаваньня сьвята рэвалюцыі. У рэклямных анонсах канцэрту пад назвай “Чырвоны дзень календара” стылізаваныя пад камісараў і камсамольскіх актывістаў у “будзёнаўках” эстрадныя выканаўцы будуць сьпяваць савецкія патрыятычныя песьні. Паэт-песеньнік Сяргей Панізьнік называе падобнае шоў “сьляпым капіяваньнем” ня лепшых прыкладаў.
(Панізьнік: ) “Мы заўсёды азіраемся. Недзе ў Расеі штосьці зробяць, і мы адразу ж паўтараем. А вось самастойнага думаньня, ініцыятывы няма. І тое, што атрымалася, — гэта ня першаснасьць, а другаснасьць культурнага, нацыянальнага і дзяржаўнага жыцьця. І ў гэтым уся праблема — капіяваньне самага горшага. Мы жывем у такі час, што павінен ужо быць інтэлектуальны цэнтар, які вывучаў бы ўсе памылкі — ці гэта эканамічнае, ці гэта духоўнае жыцьцё. І толькі калі мы выпрастаемся, толькі тады ня будзем аглядацца на ўсе тыя забавы нашых суседзяў”.
На тэрыторыі былога СССР гадавіна кастрычніцкай рэвалюцыі афіцыйна адзначаецца як дзяржаўнае сьвята толькі ў Беларусі і Малдове. Сёлета ўпершыню ад адзначэньня дня рэвалюцыі адмовілася Расея.
На здымках: з туману помнік Леніну быў відаць толькі напалову; камуністы ля ног правадыра кідаліся на калені.
Гл. таксама 7 лістапада застаецца чырвонай датай толькі для Беларусі У Салігорску да помніка Леніну прынесьлі вянок з калючага дроту