Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тарнада ў Індыяне й Кентукі: 15 ахвяраў


НЬЮБУРГ. Магутны тарнада прайшоў сёньня над амэрыканскімі штатамі Індыяна й Кентукі. Каля 35 тыс. чалавек былі закранутыя тарнада. Загінулі 16 чалавек, каля 200 параненыя. Разбураныя некалькі сотняў будынкаў. 12 чалавек загінулі на стаянцы трэйлераў у горадзе Івэнсвіл, некалькі – у Ньюбургу. Тарнада прыйшоў уначы, таму многія жыхары не пасьпелі адрэагаваць на трывожныя сырэны. Улады абвясьцілі ў пацярпелых раёнах надзвычайнае становішча. Ратаўнікі шукаюць людзей пад абломкамі будынкаў. .
XS
SM
MD
LG