Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы захаваюць кантынгент у Таджыкістане


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон, які абгрунтоўвае знаходжаньне расейскіх войскаў у Таджыкістане. Дзярждума, ніжняя палата расейскага парлямэнту, і Савет Фэдэрацыі прынялі гэты закон сёлета. Закон вызначае колькасны склад і структуру расейскага кантынгенту ў Таджыкістане. Расейцы засталіся ў гэтай краіне пасьля распаду СССР у 1991 г., але дагэтуль ня мелі юрыдычнай базы для сваёй прысутнасьці.
XS
SM
MD
LG