Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пойдуць галасаваць за Лукашэнку тыя, “хто п”е кожны дзень”?


Галіна Абакунчык, Менск Падчас візыту ў Глуск, што на Магілёўшчыне, Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Хто п''е штодня, вы за мяне галасаваць не прыходзьце – я з такімі сябраваць ня буду”. Як на гэтую заяву адрэагавалі жыхары Менску?

(Спадарыня: ) “Я яго падтрымліваю, бо калі чалавек п''е, то ён ужо ня ўстане адказваць за свае дзеяньні”.

(Юнак: ) “Ну я, як ня п''ю, дык мне ўсё роўна. А тыя, хто выпіваюць, дык ім, пэўна, не па сабе”.

(Спадарыня: ) “Я бы сказала, каб ён увогуле добра прыціснуў гэтых алкашоў. Бо яны нідзе не працуюць, п''юць, дзеці ад іх нічога добрага ня бачаць. Я ведаеце што зрабіла бы? Пазьбірала бы й у калгас. Пабудавала бы там баракі й няхай бы яны працавалі – можа толк быў бы”.

(Карэспандэнтка: ) “Хто п''е штодня, вы за мяне галасаваць не прыходзьце – я з такімі сябраваць ня буду”. Як вы ставіцеся да такога выказваньня Лукашэнкі й ці пайшлі бы галасаваць?”

(Спадар: ) “Ня важна, выпівае чалавек ці не, гэтак жа, як і на выбары ісьці – асабістае права чалавека. Я лічу, што гэта занадта казаць, што калі чалавек выпівае, то няхай ня ідзе на выбары. У нас заўсёды усе выпівалі. Я думаю, што прэзыдэнт таксама”.

(Спадар: ) “Я ня ведаю, думаю, што той, хто добра ставіцца да прэзыдэнта – няважна п''е ён ціне, але пойдзе і прагаласуе. А той, хто палітыку прэзыдэнта не падтрымлівае, то ня пойдзе галасаваць у якім бы стане ня быў. А тое, што ён заявіў – ну, сьмешна гэта й усё”.

(Спадарыня: ) “П''янства, канечне, гэта вельмі вялікая праблема й можа быць – большая колькасьць людзей апусьціліся. Таму дарэмна ён сказаў, каб яны не прыходзілі галасаваць. Наадварот, няхай бы ён неяк заахвоціў гэтых людзей цьвяроза паглядзець на сьвет. Бо іх жа ўсіх маці гадавалі й шкадавалі, а тое, што чалавек апусьціўся – дык розныя абставіны ў жыцьці здараюцца. Таму чалавека трэба шкадаваць, а адштурхоўваць іх ніяк нельга”.

(Юнак: ) “А хто ў нашай краіне ня п''е? Усе п''юць пакрысе. Але ж прэзыдэнта трэба выбіраць што б ён ні казаў. Пойдзем на выбары ўсё роўна й ніхто нам не забароніць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG